май
29

Памёр бацька кс. Аляксандра Раманоўскага

28 мая да вечнага спачыну адышоў сп. Ян Раманоўскі. Сп. Ян быў бацькам ксяндза Аляксандра Раманоўскага, які служыць пробашчам у Гродне ў парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ (Гродна-Паўднёвы).

Доўгі час сп. Ян служыў закрыстыянінам у парафіі Беззаганнага Зачацця НПМ у Лідзе-Слабада, а таксама прымаў удзел у будаўніцтве новага касцёла.

Інфармуем, што пахаванне адбудзецца ў парафіяльным касцёле ў Лідзе-Слабада 30 мая ў 13 гадзін пад кіраўніцтвам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча. Просім усіх аб малітве ў інтэнцыі памерлага.