май
29

Працэсія Божага Цела ў Гродне

Сёлета працэсія вуліцамі горада адбудзецца 7 чэрвеня, ва ўрачыстасць Божага Цела. Яна распачнецца св. Імшой у катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя а 18-й гадзіне. У гэтым годзе традыцыйна будзе 4 стацыі пры касцёлах: катэдральным, пабрыгіцкім, пабернардынскім і францішканскім.

Пры кожным алтары будзе чытацца Евангелле на польскай, літоўскай, рускай і беларускай мовах. Заканчэнне працэсіі Божага Цела адбудзецца пры францішканскім касцёле. Падчас урачыстасці будзе спяваць хор Cantate Domino.

Заахвочваем да ўдзелу ва ўрачыстасці дзяцей, якія ў гэтым годзе ўпершыню прыступілі да св. Камуніі. Кс. бп Аляксандр у сваім паведамленні да вернікаў Гродна і ваколіц заахвочвае прымаць удзел у працэсіі і даваць сведчанне прысутнасці з намі Хрыста ў Найсвяцейшым Сакраманце.