чэрв
21

Заканчэнне перэгрынацыі

Кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч запрашае ўсіх вернікаў у нядзелю 24 чэрвеня на дыяцэзіяльную ўрачыстасць падзякі за дар наведвання копіі абраза Езуса Міласэрнага, якая адбудзецца ў Новай Рудзе каля Гродна.

Як адзначае пастыр дыяцэзіі ў камунікаце, “Красамоўнай падзеяй наведвання мае быць урачыстасць яе заканчэння ў парафіяльным касцёле ў Новай Рудзе, у якім цягам некалькіх дзесяцігоддзяў у часы ўзмоцненага атэізму знаходзіўся абраз Пана Езуса Міласэрнага з Вільні”.

Праграма ўрачыстасці:
14.45 – прывітанне
15.00 – Вяночак да Божай міласэрнасці, Гадзіна Міласэрнасці
16.00 – св. Імша пад кіраўніцтвам Я. Э. ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча
17.30 – канцэрт і заканчэнне

14-15 чэрвеня ў касцёле ў Новай Рудзе ў 18 гадзін будзе адбывацца набажэнства Навэнны да Божай Міласэрнасці напярэдадні ўрачыстасці падзякі за дар наведвання. Пасля заканчэння ўрачыстасці копія абраза Езуса Міласэрнага для большай пашаны вернікаў дыяцэзіі будзе змешчана ў гродзенскай катэдральнай базіліцы.