cze
12

Нацыянальная пілігрымка сем’яў адбудзецца ў Гродзенскай дыяцэзіі

Tekst jest w trakcie tlumaczenia na polski
Першая нацыянальная пілігрымка сем’яў адбылася ў Будславе ў 2007 г. Пасля яна наведвала розныя дыяцэзіяльныя санктуарыі, такія, як Тракелі, Лагішын, Браслаў, Мінск. Пілігрымка заклікана з’яднаць сем’і Беларусі, каб праз малітву, сведчанні і сумеснае прабыванне знаходзіць адказы на многія сямейныя праблемы.

Да ўдзелу запрашаюцца бацькі, дзеці, моладзь і старэйшыя.

Расклад пілігрымкі:
• 10.30 – прывітанне
• 10.45 – канферэнцыя
• 11.30 – Ружанец
• 12.00 – святая Імша (узначаліць біскуп Аляксандр Кашкевіч і біскуп Антоні Дзям’янка)
• 14.00 – абед
• 15.00 – Крыжовы шлях
• 16.30 – развітанне і бласлаўленне.

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:
• +375 29 280 91 25 – адказны за пілігрымку кс. Андрэй Стапыра (Гродзенская дыяцэзія)
• +375 29 639 18 40 – кс. Станіслаў Вашкевіч SAC (Пінская дыяцэзія)
• +375 29 587 33 83 – кс. Алег Півавар (Віцебская дыяцэзія)
• +375 29 278 28 75 – а. Пётр Бялевіч (Мінска-Магілёўская архідыяцэзія).

Арганізатары запрашаюць таксама застацца на парафіяльную ўрачыстасць, якая адбудзецца 15 ліпеня.