Частка трыяды - Святыня Друк
Гэтая частка праграмы Парафіяды ўзмацняе веру ўдзельнікаў. У праграме парафіяднай “Святыні” важнае месца займаюць моманты супольнай або асабістай малітвы. Сустрэча з іншым чалавекам у інтэлектуальным або спартыўным спаборніцтве ўпісана ў сустрэчу з Богам. Яна фарміруе нашае стаўленне да таго, што нас сустрэне на Парафіядзе: перамога ці параза, радасць ці смутак, ласка ці грэх...

Падчас Парафіяды мы сустракаем Езуса ў Слове і Хлебе. Ёсць магчымасць слухаць і публічна чытаць Святое Пісанне. Усё гэта змяшчаецца ў Эўхарыстыі, якая з’яўляецца “крыніцай і вяршыняй” хрысціянскага жыцця, а ў нашай парафіяднай рэчаіснасці – пачаткам і заданнем на гэты дзень.

Надзвычай важнай для маладых людзей з’яўляецца магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання, які адкрывае нам дарогу да Эўхарыстыі, камуніі, сяброўства з Богам у іншым чалавеку.

Праграма “Святыні”

Ранішнія малітвы – кожны дзень распачынаецца малітвай (усе павінны ўдзельнічаць і не спазняцца).

Св. Імша – гэта найважнейшы пункт праграмы кожнага дня. Чытанне, псальм, паўсюдная малітва, літургію спеву рыхтуюць ахвотныя ўдзельнікі Парафіяды (апекуны падаюць ахвотных).

Адарацыя Божага слова – кожны дзень будзе адбывацца адарацыя Божага слова, злучаная з чытаннем Евангелля (сустрэча і разважанне над Божым словам, дзяленне сваімі перажываннямі).

Сакрамант паяднання – перад і падчас св. Імшы ёсць магчымасць скарыстацца з сакраманту паяднання.

Вячэрні зварот – кожны дзень заканчваецца вячэрнім зваротам. Тады зноў сустракаемся разам (дзень таксама заканчваецца супольнай малітвай).