Правілы ўдзелу ў конкурсах часткі трыяды "Тэатр" Друк
Ніжэй можна знайсці дэтальнае апісанне ўмоваў удзелу ва ўсіх конкурсах у межах часткі трыяды "Тэатр", а таксама скачаць карту ўдзелу ў гэтых конкурсах.

Правілы ўдзелу ў конкурсе малых тэатральных форм
1. Tэма конкурсу вольная (але рэлігійная).
2. Працягласць – да 20 хвілін, час мантажу і дэмантажу на сцэне – 10 хвілін.
3. У конкурсе можа ўдзельнічаць толькі аматарская група!
4. Узрост удзельнікаў – усе катэгорыі.
5. Не дапускаецца непасрэднае выступленне на сцэне апекуна групы!

Правілы ўдзелу ў конкурсе рэлігійнай песні “Sacro song”
1. У конкурсе могуць удзельнічаць салісты, дуэты, вакальныя і вакальна-інструментальныя групы ў трох катэгорыях.
2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі).
3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну рэлігійную песню.
4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук”, а таксама пад фанаграму “-“ (мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску.
5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай.
6. Выступленне ацэньваецца па наступных крытэрыях:
► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі).

Правілы ўдзелу ў конкурсе песні “Музыка – маё жыццё”
1.У аглядзе неабходна выканаць творы на іншую (не рэлігійную) тэму.
2. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 6 удзельнікаў або груп (па 2 у кожнай катэгорыі).
3. Выканаўцы прэзентуюць толькі адну песню, адпаведную ўзросту.
4. Вакалісты могуць выконваць творы пад акампанемент “жывы гук” і таксама пад фанаграму “-“ (мінус, г.зн. без вакалу), якая павінна быць запісана на CD-дыску.
5. Кіраўнік кожнага саліста або групы выконвае толькі інструктарскую функцыю па-за сцэнай.
6. Выступленне ацэньваецца па наступных крытэрыях:
► выбар рэпертуару, харэаграфічная апрацоўка, выбар музыкі, тэхніка выканання, выбар і эстэтыка касцюмаў, агульны артыстычны выраз (здольнасці сцэнічнай прэзентацыі).

Правілы ўдзелу ў конкурсе малюнка
1. Тэмы конкурса:
Кат. А – Маё сведчанне веры
Кат. В – Маё сведчанне веры
Кат. С – Маё сведчанне веры
2. Працягласць конкурса – да 1 гадзіны.
3. Кожная парафія можа прадставіць у конкурсе максімальна 9 удзельнікаў (па 3 у кожнай катэгорыі).
4. Працы павінны быць падпісаны: імя, прозвішча, узрост, парафія, мясцовасць.
5. Малюнкі выконваюцца толькі падчас Парафіяды!
6. Праца ацэньваецца па наступных крытэрыях:
►інтэрпрэтацыя тэмы, арыгінальнасць, адпаведнасць тэме, артыстычныя якасці працы (кампазіцыя, каларыстычная гама, тэхніка выканання).

Правілы ўдзелу ў біблійным конкурсе
1. Тэма: “Вера без учынкаў мёртвая”
2. Формай праверкі ведаў з’яўляецца тэст на польскай або беларускай мовах.
3. Максімальны час конкурсу – 45 хвілін.
Бібліяграфія:
Кат. A – Евангелле паводле св. Марка
Кат. B – Евангелле паводле св. Лукі і св. Марка
Кат. C – Евангелле паводле св. Мацвея, св. Марка, св. Лукі

Правілы ўдзелу ў конкурсе па гісторыі і жыцці Касцёла
1.Тэма Маці Тэрэза з Калькуты – сведка любові да бліжняга (сведка веры)
Кат. А – www.sciaga.pl.tekst.matka teresa z kalkuty
Кат. В – www.sciaga.pl.tekst.matka teresa z kalkuty
Кат. С – www.sciaga.pl.tekst.matka teresa z kalkuty
2. Формай праверкі ведаў з’яўляецца тэст на польскай або беларускай мовах.
3. Максімальны час конкурсу – 45 хвілін.

Кат. A – 11-13 гадоў
Кат. B – 14-16 гадоў
Кат. C – 17-19 гадоў

Карту ўдзелу ў гэтых конкурсах можна скачаць тут.