Ліст Ксяндза Біскупа ў падтрымку дабрачыннай акцыі моладзі

Друк

Ліст Ксяндза Біскупа ў падтрымку дабрачыннай акцыі моладзі


Гродна, 24.11.2010

  Вялебным Ксяндзам Пробашчам і Адміністратарам Гродзенскай дыяцэзіі


Вялебны Ксёндз Пробашч,

    Валанцёры горада Гродна разам з моладзю арганізуюць у перыяд Адвэнту акцыю дапамогі дзецям у Дамах дзіцяці  і пажылым людзям у Дамах пажылых людзей пад дэвізам “Стань памочнікам святога Мікалая”.
    У нядзелі Адвэнту яны будуць раздаваць перад касцёлам матэрыялы, якія тлумачаць мэту акцыі і заахвочваюць прыняць у ёй удзел.
    Вельмі прашу Ксяндза Пробашча прыняць валанцёраў у сваёй парафіі і ў парафіяльных аб’явах расказаць вернікам пра акцыю падрыхтоўкі падарункаў на Божае Нараджэнне.
    Усім арганізатарам і ўдзельнікам дабрачыннай адвэнтавай акцыі з усяго сэрца благаслаўляю.

Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі