Piligrymka.by абвяшчае конкурс

Друк
Распачынаючы новы год працы і служэння, сайт Piligrymka.by прапануе ўсім ахвотным прыняць удзел у конкурсе, пераможца якога атрымае магчымасць стаць пілігрымам і наведаць базіліку св. Пятра ў Ватыкане. Апроч гэтага, будзе магчымасць пазнаёміцца з цудоўным абразом у Чэнстахове, саборам св. Стэфана ў Вене і базілікай св. Марка ў Венецыі.

Для гэтага трэба напісаць эсэ на тэму “Што шукае пілігрым?”

У конкурсе можа прыняць удзел кожны ахвотны, незалежна ад канфесійнай прыналежнасці ці светапогляду.

Праца мусіць быць напісана па-беларуску і адаслана арганізатарам не пазней за 15 чэрвеня 2012 г. на e-mail: piligrymka@tut.by. Канкурсант падае імя, прозвішча і свой адрас, а таксама нумар тэлефона. Найбольш змястоўныя апавяданні і лісты абавязкова будуць змешчаны на сайце www.piligrymka.by.

На працягу чатырох гадоў Рыма-каталіцкая парафія ў Расонах, вядомая таксама пад назвай Piligrymka.by, выступала арганізатарам паломніцтваў па святых і гістарычных месцах Еўропы і Ізраіля, выклікаючы зацікаўленасць да знаёмства з культурай і гісторыяй праз прызму хрысціянства. За гэты час працы некалькі тысяч чалавек узяло ўдзел у пілігрымках, здабыўшы паглыбленне свайго духоўнага жыцця і атрымаўшы яркія ўражанні.

Расклад паломніцтваў ад Piligrymka.by на 2012 г.:

Пілігрымка па слядах свв. Кірыла і Мяфодзія: 5 - 13 мая 2012 г.
Мінск – Кракаў – Велеград – Браціслава – Вена – Будапешт – Прага – Мінск (без начных пераездаў)
Кошт: 335 еўрa + VISA

Пілігрымка на Мальту. Слядамі апостала Паўла: 22 - 31 мая 2012 г.
Самалётам. Без начных пераездаў.
Кошт: 720 еўра + VISA

Пілігрымка ў Люрд: 10 - 21 чэрвеня 2012 г.
Наведванне Марыйных Святынь. Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд / Люрд – Авіньён – Падуа – Прага – Мінск
Кошт: 520 еўра + VISA

Пілігрымка да базілікі св.Антонія. Падуя, Італія: 16 - 26 ліпеня 2012 г. і 3 - 13 жніўня 2012 г.
З адпачынкам на моры. Пры жаданні наведваецца Сан-Марына (дадатковая опцыя).
Мінск – Кракаў – Вена – Рыміні / Рыміні – Падуя – Венецыя – Браціслава – Мінск
Кошт: 420 еўра + VISA

Пілігрымка па Германіі: 18 - 29 ліпеня 2012 г.і 2 - 13 снежня 2012 г.
Наведваем Магдэбург, Браўншвэйг, Кведлінбург, Дрэздэн (Берлін), каталіцкае епіскапства ў Хільдэсхайме, сабор ў Люттары, Варшаву.
Кошт: 350 еўра + VISA

Пілігрымка да месца пахавання Св.Язафата Кунцэвіча ў Рым i Ватыкан: 3 - 11 верасня 2012 г.
Мінск – Чэнстахова – Вена – Рым / Рым – Венецыя – Браціслава – Варшава – Мінск
Кошт: 330 еўра + VISA

Пілігрымка ў Ізраіль Час: 14 - 21 верасня 2012 г. 22 - 30 кастрычніка 2012 г. 19 - 26 снежня 2012 г.
Кошт: 799 даляраў

Пілігрымка да месца аб'яўлення Маці Божай ў Фаціме (Партугалія): 1 - 16 кастрычнiка 2012 г.
Мінск – Ліхень – Кёльн – Парыж – Люрд – Санцьяга дэ Кампастэла - Фаціма/ Фаціма – Барселона – Падуя - Брацiслава – Чэнстахова – Мінск
Кошт: 680 еўра + VISA

Пілігрымка ў Вільню да Маці Божай Вострабрамскай: 16 - 18 лістапада 2012 г.
Цудоўная магчымасць прыняць удзел у святой Імшы ў Вострай Браме і адпачнуць у сталіцы Лiтвы - Вiльне!
Кошт: 145 еўра (VISA бесплатна)

Спатканне моладзі ў Рыме
Разам з Богам уваходзім у Новы 2013 год!
Час: 26 снежня 2012 - 5 студзеня 2013

Пілігрымкі не маюць камерцыйных мэтаў. Пададзеныя кошты з’яўляюцца прыкладнымі і з’яўляюцца ахвяраваннямі. За больш падрабязнай інфармацыяй звяртацца да арганізатараў.

Падрабязнасці на сайце: www.piligrymka.by

Пробашч рымска каталіцкай парафіі ў Расонах кс.Вячаслаў Барок.