На Акадэмічным душпастырствы студэнтаў і старэйшай моладзі г. Гродна „OPEN” Ты можаш знайсці занятак па сваім гусце.
На працягу навучальнага года, пачынаючы з верасня і да канца чэрвеня, мы прапануем Табе:
Па панядзелках а 20.00 у пакоі пад Пабрыгіцкім касцёлам – Біблейскае кола. Вучымся пазнаваць Божае Слова і жыць паводле яго.
Па аўторках а 20.00 у пакоі пад касцёлам – спатканне дабрачыннай групы “Змёртвыхпаўстанне”. Дапамагаем хворым і бедным дзецям!
Па серадах а 19.00 у пакоі пад касцёлам – падрыхтоўка і рэпетыцыі спеваў. Спяваем Госпаду Богу радасным сэрцам!
Па чацвяргах збіраемся ўсе разам. А 19.15 – св. Імша ў Пабрыгіцкім касцёле. Пасля Імшы, прыкладна а 20.00, агульны сход „OPEN”. Тэмы спатканняў можна знайсці на нашай старонцы. Мы будуем нашую супольнасць з Хрыстом і равеснікамі ў праўдзе.
Па пятніцах у Пабрыгіцкім касцёле а 20.00 кароткая катэхеза пра малітву і Эўхарыстычная Адарацыя пад дэвізам “Госпадзі, добра, што мы тут”. Вучымся быць у прысутнасці Госпада!
Нам вельмі важна Тваё чалавечаскае і хрысціянскае развіццё.
Мы не стаім на месцы, мы ідзем наперад. Пойдзеш разам з намі?
Адрас: вул. Маладзёжная 2 (на скрыжаванні вуліц К. Маркса 26 і вул. Маладзежная). Пабрыгіцкі касцёл.